Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Вучоныя

Аляксандр Станіслававіч Юрэня нарадзіўся 11 лютага 1946 г. у вёсцы Колбавічы Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. У 1952 г. пайшоў у мясцовую пачатковую школу, у 19561962 гг. вучыўся ў Падгорненскай сярэдняй школе.

Васіль Емяльянавіч Гайдук нарадзіўся 12 лютага 1936 г. у вёсцы Беліца Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. Бацька служыў лесніком, у сям’і было дзевяць дзяцей, якіх гадавалі ў атмасферы дабрыні і любові, прывучалі да працы і справядлівасці.

Аляксандр Львовіч Ільін нарадзіўся 26 красавіка 1956 г. у г. Верхнедняпроўску Днепрапятроўскай вобласці (Украіна). У 1972 г. паступіў на механіка-матэматычны факультэт Днепрапятроўскага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Уладзімір Міхайлавіч Хоміч нарадзіўся 24 студзеня 1951 г. у вёсцы Кунахавічы Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыў з адзнакай юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна (1973).

Аляксандр Іванавіч Ханчук нарадзіўся 19 верасня 1951 г. у г. Маларыце Брэсцкай вобласці. Скончыў з адзнакай геалагічны факультэт Львоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1976) і быў накіраваны на Далёкі Усход, дзе праходзіў пераддыпломную практыку.

Уладзімір Адамавіч Галаўко нарадзіўся 26 снежня 1960 г. у вёсцы Бярозавічы Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыў СШ № 7 г. Брэста (1978), Маскоўскае вышэйшае тэхнічнае вучылішча імя М. Э. Баўмана па спецыяльнасці «Аўтаматычныя інфармацыйныя прылады» (1984). Служыў у Савецкай арміі. У 1986 г. паступіў у аспірантуру Інстытута тэхнічнай кібернетыкі (ІТК) АН БССР.

Іван Пятровіч Лагвіновіч нарадзіўся 12 мая 1935 г. у вёсцы Малькавічы Лунінецкага павета Палескага ваяводства (цяпер Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у вялікай сялянскай сям’і. Быў дванаццатым дзіцём у сям’і, але атрымаў добрую адукацыю, стаў вучоным, вынаходнікам. У час Вялікай Айчыннай вайны цудам уратаваўся, калі побач узарвалася міна.

Мікалай Дзмітрыевіч Юшчук нарадзіўся 22 снежня 1940 г. у вёсцы Авады Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і сельскіх працаўнікоў Вольгі Ільінічны і Дзмітрыя Данілавіча. Вучыўся ў Гайкоўскай пачатковай школе. Першы клас хлопчык закончыў лепш за ўсіх, настаўнікі часта ставілі ў прыклад заўсёды акуратнага і працавітага вучня.

Васілій Аляксандравіч Бондар нарадзіўся 25 жніўня 1940 г. у вёсцы Лядзец Столінскага раёна Пінскай (цяпер Брэсцкай) вобласці ў сялянскай сям’і. Скончыў Лядзецкую сярэднюю школу з сярэбраным медалём (1957). Паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага, які скончыў з адзнакай (1962), быў залічаны аспірантам кафедры агульнай фізікі.

Міхаіл Іосіфавіч Кулак нарадзіўся 15 кастрычніка 1950 г. у г. Століне Пінскай (цяпер Брэсцкай) вобласці. Пасля заканчэння сярэдняй школы ў 1968 г. паступіў на лесаінжынерны факультэт Беларускага тэхналагічнага інстытута імя С. М. Кірава. За выдатныя поспехі і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці інстытута атрымліваў стыпендыю імя У. І. Леніна.

Старонка 9 з 21